Я бился в истерике не меньше часа!!!



Купляйце беларускае! Mercedes-Benz Беларуская серыя
http://www.mercedes-benz.by/autosalon/n ... ws__m18=57
Поскольку это провесит надеюсь не долго, то я позволю себе сохранить для истории:
Купляйце беларускае! Mercedes-Benz Беларуская серыя.
Mercedes-Benz Беларуская серыя – сапраўдныя аўтамабілі па беларускіх коштах
Безумоўна, гэтыя аўтамабілі не вырабляюць у Беларусі. Усе яны збіраюцца на заводзе Mercedes-Benz у Штутгарце. Адзінае, чым можна абгрунтаваць наяўнасць такой назвы — гэта, хіба што, маленькая налепка «Беларуская серыя» на багажніку, і надзвычай нізкі для Мерседэса кошт, па якім Аўтамабільны Дом «Энергія ГмбХ» прадае іх на беларускім рынку.
Усё астатняе — выключна «мерседэсаўскае»!
С-Клас
Выдатны варыянт аўтамабіля для сярэднестатыстычнага заможнага жыхара нашай краіны. Мех бульбы, паўсвінні і шмат сала... не для яго багажніка, бо ў сучасных беларусаў зусім іншыя патрэбы. Неверагодная цішыня і роўнасць работы аўтаматычнай сяміступеньчатай трансмісіі 7G-TRONIC PLUS, камфортны салон і чароўная сістэма адаптыўнай амартызацыі AGILITY CONTROL - вось што шануюць у гэтай мадэлі нашы суайчыннікі. Сення С-Клас Беларуская серыя прапанаваны ў двух варыянтах камплектацыі. GLK-Клас
Гэты здаравяка з пастаянным поўным прывадам з сістэмай 4ETS і аўтаматычнай сяміступеньчатай трансмісіяй здольны правезці вас па свежаўзараным бульбяным полі да бліжэйшага калгасу з хуткасцю ветру. Але, хутчэй за ўсе, сучаснаму беларусу гэтыя магчымасці не спатрэбяцца. Сістэма Audio 20 CD з CD-плэерам на 6 дыскаў, якая падтрымлівае фармат mp3, каляровым дысплеем памерам 12,7 см, інтэрфейсам Bluetooth з функцыяй гучнай сувязі, клавіятурай для тэлефона, гняздом AUX-IN (у бардачку) больш падыходзіць да павольных падарожжаў па роўным асфальце ад буцікаў да фітнес-цэнтраў. Е-Клас
Дзякуючы ўнікальнай сістэме ATTENTION ASSYST, сучасны беларускі бізнесоўца можа, не змыкаючы вачэй, кругласутачна пераадольваць сотні кіламетраў перакрыжаваных дарог сельскай мясцовасці. І пры гэтым паспяваць на паседжанні сельсаветаў па пытаннях эканоміі энергарэсурсаў. Але ўсе ж большасць сучасных бізнесоўцаў аддае перавагу падарожжам паміж сходамі акцыянераў і саветамі дырэктараў і атрымлівае задавальненне ад яго камфортнай неверагодна мяккай падвескі DIRECT CONTROL, каралеўскіх крэслаў з электрычным рэгуляваннем, сістэмы палягчэння паркоўкі з актыўным асістэнтам, а паліва лічаць за лепшае эканоміць з дапамогай сістэмы ECO Start/Stop, усталяванай на ўсіх Е-Класах Беларускай серыі. Е-Клас Беларуская серыя можна набыць у двух варыянтах камплектацыі:
Больш падрабязную інфармацыю ўдакладняйце па тэлефоне ў Мінску 203 9999.